version: 0.1.141

Freeunion.online

Беларусы стварылі сацсетку для людзей, гатовых арганізоўвацца і дзейнічаць.

КостюковичскаяЩурка
Костюковичская Щурка29 марта 2022 в 14:27

Стваральнікі новай сацыяльнай сеткі прапаноўваюць людзям сабрацца і папрацаваць дзеля агульных мэтаў. У сацсетцы ўжо ёсць 43 аб’яднанні, сярод якіх «Zubr», Фонд культурнай салідарнасці ды іншыя.


Сэрвіс называецца Freeunion.online, што перакладаецца як «Незалежнае абʼяднанне»- піша Белсат.


Стваральнікі кажуць, што «людзі ўвязлі ў чатах і навінах, а час – дзейнічаць, без сумневаў і доўгіх размоваў».


«Мы пра свабоду і пра абʼяднанне – пра тое, за што ў Беларусі сёння саджаюць. І адзіная магчымасць абʼядноўвацца масава сёння – абʼядноўвацца бяспечна і ананімна ў онлайн», – кажа Вольга Саўчанка, менеджарка платформы.


Сацсетку распрацавала каманда IT-спецыялістаў, якія пасля жніўня 2020 года зʼехалі з Беларусі і цяпер жывуць па-за СНД. Праца над праектам вялася амаль год.

Для рэгістрацыі ў Freeunion.online патрэбен толькі e-mail. Далей чалавек у сэрвісе «робіцца» бабром ці ласём (нікнэйм выдаецца выпадкова) і знаходзіць сабе абʼяднанне па душы. На выбар ужо цяпер – 43 ініцыятывы. На старонцы абʼяднання пазначаныя мэты, колькасць удзельнікаў, прапановы і задачы.

«Уступай, бяры, рабі. Чым больш робіш – тым больш атрымліваеш балаў, з якіх фармуецца давер. Не падабаецца задачы – прапаноўвай што хочаш у блоку «Прапановы», – тлумачаць распрацоўнікі прынцыпы працы сацсеткі.


Таксама ў дадатку за 5 хвілін можна стварыць сваё абʼяднанне – і карыстальніку адкрыюцца зусім іншыя магчымасці: панэль адміністравання для арганізацыі працы ў абʼяднанні. Кожнае абʼяднанне працуе ў сацсетцы аўтаномна, але за кошт бачнасці задачы і вынікаў працы можна каардынавацца і працаваць над вялікай агульнай мэтай.

Каманда запэўнівае, што інструмент бяспечны для людзей у Беларусі.

Цяпер у сэрвісе асаблівую актыўнасць паказваюць людзі, якія выступаюць супраць вайны ва Украіне, гавораць распрацоўнікі. «Рэгіструйцеся ва Freeunion.online і рабіце хоць што-небудзь дзеля міру».

Каб быць у курсе зменаў у прадукце, падпісвайцеся на сацсеткі Freeunion.online: TelegramYoutube ,FacebookInstagramОдноклассникиVK.


https://belsat.eu/news/28-03-2022-belarusy-stvaryli-satssetku-dlya-lyudzej-gatovyh-arganizouvatstsa-i-dzejnichats/