version: 0.1.141

Freeunion.online

Беларуска і тры ўкраінкі стварылі антываенны мурал у Берліне

МолодечненскаяКошка
Молодечненская Кошка
09 апреля 2022 в 14:39

Работа Never Again? (“Ніколі зноў?”), што складаецца з дзвюх частак 21 і 18 метраў вышынёй, з’явілася ў берлінскім раёне Урангелькіц на доме па адрасе Falckensteinstraße 48.



▪️Над муралам працавалі: беларуска Валерыя Лосікава, украінкі Вольга Сабадзін, Ганна Стаціва, вулічная мастачка, якая працуе пад псеўданімам Somari. 


“Украінцы моцныя і адважныя людзі. Яны кожны дзень даказваюць свой гераізм, спыняючы танкі голымі рукамі і выганяючы непатрэбных расейскіх вайскоўцаў са сваіх гарадоў, нават без зброі. Украінцы ніколі не здадуцца і будуць змагацца да канца. Я ганаруся тым, што я ўкраінка. Але я не толькі ганаруся сваёй краінай, я таксама адчуваю вельмі моцны боль і злосць”, - зазначае Somari ў апісанні (https://www.artforukraine.de/en) мурала.


▪️Графіці мае сайт, дзе можна пабачыць апісанне праекта, пачытаць гісторыі мастачак, тут ёсць рэквізіы дабрачынных арганізацый, што дапамагаюць Украіне. 


 #BelarusWithUkraine