version: 0.1.141

Freeunion.online

Пратэсты ў 25 гарадах і мястэчках: як пераследуюць беларусаў, якія выказваюцца супраць вайны

МолодечненскаяКошка
Молодечненская Кошка
09 апреля 2022 в 15:06




Пратэсты ў 25 гарадах і мястэчках: як пераследуюць беларусаў, якія выказваюцца супраць вайны


Ужо 45 дзень як Расія атакуе Украіну. І роўна столькі беларусы штодзённа выказваюць сваю нязгоду з расійскай агрэсіяй, якая ў тым ліку адбываецца з тэрыторыі Беларусі. Ад пачатку поўнамаштабнага ўварвання расійскіх войскаў ва Украіну за антываенныя акцыі пратэсту па ўсёй краіне было затрымана мінімум 1 500 чалавек. Беларусаў кідаюць за краты за запуск балонікаў, адзенне і сімволіку ў блакітна-жоўтых колерах, за кветкі каля ўкраінскай амбасады і за гукавы сігнал падчас мітынгу. 


Акцыі пратэсту праходзяць нават у Дрыбіне, Докшыцах, Шуміліна і Ушачах. У гарадах, дзе адбываюцца чыгуначныя дыверсіі, сілавікі ладзяць ператрусы, затрымліваюць мясцовых, а потым адпраўляюць іх на «суткі». Самі міліцыянты ў пратаколах называюць вайну «вайсковай аперацыяй Расіі ва Украіне». 


«Вясна» распавядае, якімі метадамі беларусы выказваюць свой пратэст супраць вайны і як за гэта іх пераследуюць улады 👉 https://bit.ly/3DUv4tJ


Як пратэстуюць у маленькіх мястэчках?

Наваполацк: мінімум 80 затрыманых, з якіх 20 кінулі за краты

Баранавічы: пераслед за антываенныя акцыі і пошук «рэйкавых партызанаў»

Дзяржынск: збіццё пры затрыманні, суткі за «экстрэмізм» і жорсткія ўмовы ўтрымання ў ІЧУ

Стоўбцы: шукаюць «партызанаў», але караюць за «экстрэмісцкія матэрыялы»

Мазыр і Калінкавічы: судзілі за «публічнае знаходжанне без руху на адным месцы»

Бабруйск: суды за жоўта-сінюю стужачку ў прычосцы і надпісы на бюлетэні

Брэст: арышты за пікеты на выбарчых участках і каля помніка Тарасу Шаўчэнку

Віцебск: судзілі за кветкі, стужкі і надпіс «Нет войне» на медыцынскай масцы

Гомель: «суткі» за «фатаграфаванне на лаўцы, выконваючы жоўта-сінюю гаму»

Гродна: дзевяць чалавек агулам аштрафаваныя на 16 960 рублёў

Магілёў: судзяць за плакаты і «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў»

Мінск: мінімум 600 арыштаваных, збіццё пры затрыманні і катаванні ў ізалятарах