version: 0.1.141

Суполка Беларусаў у Латвiі

Пра суполку Беларусаў у Латвiі

МолодечненскаяКошка
Молодечненская Кошка03 февраля 2022 в 16:24



Суполка "Суполка Беларусаў у Латвiі" арганізаваная ў жніўні-кастрычніку 2020 года высілкамі беларусаў-жыхароў Латвiі. 

Сваей мэтай мае аб'яднаць усіх, хто адчувае сабе часткай народа і культуры Беларусі,ці мае да гэтага вялікі інтарэс.

Пад народам Беларусі мы маем на ўвазе не толькі этнічных беларусаў, але і ўсе супольніцтва, якія жывуць у Краі. 

Асноўная мэта згуртаваньня – падрымлiваць інтарэсы беларусаў і іх сем’яў у Латвiі, быць сувязным звяном паміж беларускай

і латвiйскай культурай і грамадствам, наладжваць кантакты паміж беларусамі і латышамі.


Мы таксама зацікаўлены ва ўдзеле ў латвiйска-беларускіх праектах супрацоўніцтва, жадаем дапамагаць беларусам інтэгравацца

ў латвiйскую культурную і працоўнае жыццё і садзейнічаць станоўчаму іміджу Беларусі і беларусаў у Латвiі.

Калі ты ведаешь адказ на вокліч "Жыве Беларусь!" - "Жыве вечна!", то нам з табою ў адным накірунку.


НАША МIСIЯ

Мы будзем спрыяць інтэграцыі грамадзян з Беларусi, якія пражываюць у Латвii .

Мы будзем пашырыць культурнае, эканамічнае і гуманітарнае супрацоўніцтва паміж дзвюма рэспублікамі.

Мы будзем усталёўваць і падтрымліваць кантакт з латвійскімі палітыкамі і журналістамі і трымаць іх у курсе сітуацыі ў Беларусі.

Мы будзем распаўсюджваць iнфармацыю пра Беларусь у латвійскім грамадстве.