Дапамога дзеячам культуры з Беларусі і Ўкраіны

У сувязі з падзеямі 2020 году ў Беларусі, шматлікія творцы былі вымушаны збегчы з краіны, каб пазбегнуць пераследу і рэпрэсій. Вялікая колькасць з іх увогуле апынулася двойчы ўцекачамі, бо ў свой час яны з’ехалі з небяспечнай радзімы ва Украіну, у якой сёння ідуць баявыя дзеянні.
Мы, арт-рэзідэнцыя “Дом творцаў”, супрацоўнічаем і дапамагаем дзеячам культуры і мастацтва з Беларусі і Украіны адаптавацца ў Польшчы, адпачыць, працягнуць сваю творчую дзейнасць і псіхалагічна рэабілітавацца падчас нашых праектаў. Але часы патрабуюць новых дзеянняў. Людзей, якім варта дапамагчы, становіцца больш, таму мы вырашылі пашырыцца і знайсці яшчэ адзін дом у Варшаве, які стане прытулкам на першы час для тых, хто быў вымушаны пакінуць родны дом. З гэтай мэтай мы і распачынаем збор сродкаў:
https://www.facebook.com/donate/4936354266471478/
❤️ Cабраныя грошы пойдуць на аплату арэнды дома, набыццё рэчаў першай неабходнасці. Колькасць жыхароў дома - 15-20 чалавек у месяц. Справаздачы і ўсе падрабязнасці мы будзем публікаваць тут і ў сацыяльных сетках.
🏠 Арт-рэзідэнцыя “Дом творцаў” - праект накіраваны на псіхалагічную рэабілітацыю і творчую падтрымку дзеячаў культуры і мастацтва, якія былі вымушаны з’ехаць з роднага краю. На сённяшні дзень мы правялі чатыры рэзідэнцыі ў якіх паўдзельнічалі каля 100 таленавітых творцаў з Беларусі. Падчас тэатральнай рэзідэнцыі была створана Эмацыйная опера па-за гульнёй "Corporis Exercitia”. Вынікам музычнай стаў канцэрт-містэрыя «Бег Зямлі». 2 красавіка 2022 адбылася выстава беларускіх мастакоў, рэзідэнтаў "Дома творцаў".
Сачыць за нашай дзейнасцю можна на старонках: