version: 0.1.141

Art-rezydencja Dom Twórców

"Дом Творцаў" 4.0: вынікі фальклорнай арт-рэзідэнцыі

КалинковичскаяГусыня
Калинковичская Гусыня21 мая 2022 в 15:37

4-я Арт-рэзідэнцыя «Дом творцаў» (10.04-31.04.2022) завяршылася незвычайным канцэртам, падрыхтаваным удзельнікамі рэзідэнцыі сумесна з нашымі сябрамі-музыкамі з Украіны і Польшчы.

На сцэне падзямелляў кляштара Камедулаў у Варшаве выступілі: гурт «Яварына» з паказам традыцыйных танцаў у выкананні дзяцей беларусаў, якія жывуць у Варшаве, гурт «Астроўна», гурт Lity Taler, гурт «Мярэжа», Воля Дзядовік і Ганна Аляксандрава. Нашыя сябры з Украіны – Сняжанна Рыбальска і Антон Каралёў зачаравалі гукамі галіцыйскіх дудаў і разам з беларускімі дударамі выканалі некалькі мелодый. Польскі гурт Z LASU бліскуча выканаў традыцыйныя песні з беларускай і ўкраінскай часткі Палесся.

Завяршыўся канцэрт прэм’ерай твору «Палын», напісанага польскім кампазітарам Пятром Дарошам спецыяльна для ўдзельнікаў рэзідэнцыі. На адной сцэне 15 чалавек разыгралі невялікую містэрыю пра беларуска-ўкраінскую мяжу. Скляпенні камедульскіх падзямелляў асвятлялі выцінанкі Лізаветы Чарванцавай візуалізаваныя Міхасём Аракчэевым. За гукам сачыў Павел Сініла.

Нягледзячы на нізкую тэмпературу ў кляштары, атмасфера і эмоцыі былі гарачыя, што адпавядала духу гэтай вясны.

Хочацца падзякаваць усім удзельнікам, слухачам і асабліва мастацкаму кіраўніку, арганізатару канцэрта Насты Някрасавай. Асаблівая падзяка ксяндзу Войцеху Драздовічу.

Мы спадзяемся, што наступныя выпускі арт-рэзідэнцыі будуць таксама насычаныя, а міжнародныя музычныя сустрэчы стануць іх сталай практыкай.

Да сустрэчы!