Беларускі "Вольны хор" запісаў малітву за Украіну

Браславская Рысь19 марта 2022 в 18:51
«Вольны хор» запісаў песню пад назваю «Молитва за Україну»
«Беларусы – гэта мы! Мы разам з Украінай! Мы супраць вайны! Молімся за Украіну!» – напісана ў цітрах перад песняй. Таксама там каротка распавядаецца пра мірныя пратэсты і жорсткія рэпрэсіі ў Беларусі
Паслухайце тут.
"Вольны хор" — адзін са сімвалаў беларускага пратэсту. Дзякуючы яму ў розных кутках Мінска і Беларусі гучалі песні супраціўлення, а беларусы вывучылі знакамітую "Пагоню" і "Магутны Божа". Уладам, натуральна, гэта не падабалася: артыстаў хору неаднаразова затрымлівалі і кідалі за краты.
Хэш-теги новости: