«Купалаўцы» разам з Фондам Open Culture, Беларускім ПЭНам, ПЭНам Украіны і Польскім ПЭН-клубам зрабiлi праект "ДЗЁННІКІ" дзеля падтрымкі ўкраінскіх дзеячаў культуры

Тэатр не павінен маўчаць. Зброя тэатра – гэта і ёсць слова.
У рамках эфіру мы прапануем далучыцца разам з намі да падтрымкі ўкраінскіх дзеячаў культуры, арганізаваны Фондам Open Culture, Беларускім ПЭНам, ПЭНам Украіны і Польскім ПЭН-клубам.
Сабраныя сродкі пойдуць на забеспячэнне надзённых патрэб дзеячаў украінскай культуры, якія знаходзяцца ў небяспецы.
Ёсць два чалавекі – украінец і беларус.
Абодва цяпер ва Украіне.
Украінец – Анатоль Стрэляны, пісьменнік.
Застаўся ў сябе ў Ахтырцы, Сумская вобласць.
Беларус – Яўген Барышнікаў, айцішнік. Рэлакаваўся ва Украіну і застаўся ў Львове.
Абодва вядуць дзённікі.
Дзённікі чытаюць:
Алег Гарбуз
Зоя Белахвосцік
Аляксандр Гарцуеў
Аляксандр Зелянко
Валянціна Гарцуева
Крысціна Дробыш
Міхась Зуй
Хэш-теги новости: