version: 0.1.141

Беларусы против войны

АБ'ЯЎЛЕННЕ АБ ПАЧАТКУ ФАРМАВАННЯ БЕЛАРУСКАГА ПАЛКА "ПАГОНЯ" У СКЛАДЗЕ ІНТЭРНАЦЫЯНАЛЬНАГА ЛЕГІЁНА

МолодечненскаяКошка
Молодечненская Кошка
30 марта 2022 в 16:55

Беларускі полк “ПАГОНЯ” — афіцыйная структура Інтэрнацыянальнага легіёна Узброеных сіл Украіны. Полк створаны па ініцыятыве беларускіх афіцэраў пры падтрымцы УСУ для абароны незалежнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны, а таксама з мэтай стварэння асновы для новай прафесійнай беларускай арміі.



Рэкрутынгавы цэнтр палка "ПАГОНЯ" размешчаны ў Варшаве. Усе добраахвотнікі праходзяць папярэдні адбор, які ўключае верыфікацыю і сумоўе. У полк запрашаюцца псіхалагічна ўстойлівыя мужчыны ва ўзросце ад 20 да 40 гадоў, якія маюць досвед вайсковай службы. Таксама разглядаюцца кандыдаты з добрым узроўнем фізічнай падрыхтоўкі, дзеючыя ці былыя спартоўцы. Пасля курса вайсковай падрыхтоўкі ўсе кандыдаты падпісваюць прафесійны кантракт і атрымліваюць афіцыйны статус вайскоўца Інтэрнацыянальнага легіёна УСУ. Ваенная падрыхтоўка будзе ажыцьцяўляцца пад кіраўніцтвам вопытных беларускіх і ўкраінскіх інструктараў. Кантракт прадугледжвае аклад і страхоўку жыцця і здароўя. 


Першая група адабраных кандыдатаў ужо пачала праходзіць навучанне на базе палка "ПАГОНЯ".


📲Падаць заяўку ў Беларускі полк “ПАГОНЯ” можна праз чат-бот: @Byforce_bot


Жыве Беларусь!

Слава Украіне!