version: 0.1.141

Беларусы против войны

Беларусы распрацавалі праект дапамогі коням з Украіны

КостюковичскаяЩурка
Костюковичская Щурка
11 апреля 2022 в 19:49

🔹Уладальнікі коней у гэты страшны час апынуліся найбольш неабароненымі. Некаторыя з іх вымушаныя ўцякаць са сваімі гадаванцамі, а іншыя не змаглі і вырашылі застацца - пад агнём і выбухамі бомбаў- піша BelarusWithUkraine.


🔸“Мы разумеем, што ёсць больш важныя і неадкладныя патрэбы - бальніцы, дзіцячыя дамы, бежанцы - але і тут патрэбная наша падтрымка. Жывёлам немагчыма патлумачыць, што трэба патрываць. Яны хочуць есці кожны дзень.Некаторым коням цяпер патрэбна тэрміновая ветэрынарная дапамога, іншыя засталіся без ежы, бо ўсё сена згарэла. 


🔹Патрэбны кармы, ветэрынарныя прэпараты, трэба аднавіць стайні”, - піша адна з арганізатарак праекта Катрына Д’ёрк (Katrina D'york), супермадэль у Нью-Ёрку.


✔️Падтрымаць коней і іх гаспадароў

(https://gofund.me/a0571eee)


🔸Сабраныя сродкі будуць перададзеныя па канкрэтных адрасах, гэта верыфікаваныя асобы і стайні ва Украіне, якія сапраўды маюць патрэбу ў вашай дапамозе.