На Гомельшчыне затрыманыя сем чалавек, якія перадавалі дадзеныя аб ваеннай тэхніцы

Так, напрыклад, у Хойніцкім раёне 49-гадовая жанчына перадавала інфармацыю аб відах і маршрутах ваеннай тэхнікі.
У Мазыры 28-гадовая маці скінула ў телеграм-канал відэа з перамяшчэннем верталётаў. Таксама трапіў пад «крыміналку» падлетак з Мазыра, навучэнец прафесійнага ліцэя, ён таксама адправіў відэа з перамяшчэннем тэхнікі.
За адпраўку фатаграфій і відэа з аналагічным зместам пад следствам апынуліся гомельскі таксіст і творчы работнік. Таксама крымінальную справу за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» распачалі ў дачыненні да яшчэ двух гамельчукоў.
Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3MiPlMD
Хэш-теги новости: