version: 0.1.141

Беларусы против войны

Актывістка руху “Partyzanka”, Яна Шостак пра валанцерства на мяжы

МолодечненскаяКошка
Молодечненская Кошка
16 апреля 2022 в 15:03


"Мала пішу, бо кожную хвіліну стараюся выкарыстоўваць для дапамогі" - беларуская актывістка Яна Шостак пра валанцёрства на ўкраінска-польскай мяжы





Сцюардэсы міру - 33 валанцёры, частка з якіх беларусы, працуюць 24/7 на працягу 35 дзён.


▪️"Тысячы пытанняў, сотні спалоханных твараў і задачы, якія трэба вырашаць хутка. У дадатак - барацьба з непрацоўнай польскай дзяржаўнай сістэмай. Вялікая павага да тых, хто працягвае дапамагаць. Няма ні секунды, каб распавядаць гісторыі. Мы бачым толькі твары адно аднаго і яны кажуць самі за сябе.


▪️Дана з 8 дзецьмі, Маша, якая выздараўлівае пасля анкалагічнага захворвання, Люба, якая вернецца з фронту, Рая, якая згубіла дакументы, Стас, які навучыў мяне падчас пошуку трансферу для яго бацькі мове жэстаў, і іншыя. Спадзяюся, яшчэ пабачымся з тымі, з кім пашчасціла пазнаёміцца трохі болей, чым на 4 хвіліны падчас інфармавання ў аўтобусе," - піша Яна.


⚡️Калі вы валодаеце польскай+украінскай/беларускай/рускай мовамі і маеце жаданне прыехаць на мяжу дапамагаць, - пішыце Яне


Сцюардэса міру - так жартам пра сябе кажа Яна Шостак, мастачка, акцыяністка з Беларусі. Актывістка руху “Partyzanka”, Яна валанцёрыць на ўкраінска-польскім памежным пераходзе Медыка.