version: 0.1.141

Беларусы против войны

Мастачкі і артэмэнэджаркі з Беларусі распрацавалі сайт Art For Ukraine

МолодечненскаяКошка
Молодечненская Кошка
19 апреля 2022 в 08:51

праз які творцы могуць прадаваць арыгіналы і рэпрадукцыі сваіх работ. Грошы будуць скіраваныя на дапамогу Украіне.




🔹Мастачкі Аксана Гатальская і Вольга Навіцкая разам з Алесяй Бардухаевай-Арол, якая ў Гомелі кіравала незалежным тэатрам, але была вымушаная пераехаць, стварылі праект, каб падтрымаць украінцаў. 


🔸“Многія беларускія дзеячы культуры і мастацтва супраць вайны. Беларусы не падтрымліваюць тыранію. Але творцы, якія жывуць у Беларусі, не маюць некаторых рэсурсаў для падтрымкі, не могуць прадаваць работы, ёсць праблемы з перасылкай арыгіналаў. З дапамогай праекта мы даем магчымасць для друку рэпрадукцый. Спадзяюся на падтрымку ў іншых краінах Еўропы сярод мастакоў-беларусаў і аматараў мастацтва. Далучайцеся да нас!” - кажа Аксана Гатальская @BelarusWithUkraine. 


✔️Тут можна заказаць рэпрадуцыю любой работы, для продажу даступныя і некаторыя арыгіналы. Мастакі з усяго свету могуць размясціць тут свае карціны і падтрымаць Украіну.