Беларускія партызаны дапамаглі спыніць напад расейцаў на Кіеў

Костюковичская Щурка24 апреля 2022 в 19:30
Беларускія партызаны дапамаглі спыніць напад расейцаў на Кіеў – піша The Washington Post.
«Пачынаючы з першых дзён уварвання ў лютым, таемная сетка чыгуначнікаў, хакераў і дысідэнцкіх сіл бяспекі пачала дзейнічаць, каб адключыць або парушыць чыгуначныя зносіны, якія злучаюць Расею з Украінай праз Беларусь, наносячы шкоду расейскім лініям забеспячэння», – напісала выданне.
Дыверсіі на Беларускай чыгунцы запаволілі перасоўванні расейскіх войскаў, ім давялося спадзявацца толькі на цяжкавікі, а таксама выйгралі час, каб украінскія войскі сфармулявалі эфектыўны адказ на расейскае ўварванне. Для спынення цягнікоў з ваеннай тэхнікай выкарыстоўваліся выключна мірныя шляхі.
Хэш-теги новости: