Кругласутачны пункт часовага адпачынку “4 перон” з’явіўся на кракаўскім чыгуначным вакзале

Наладжванне працы спакойнага месца для ўцекачоў адбылося дзякуючы беларусам Кракава
У значнай ступені наладжванне працы спакойнага месца для ўцекачоў адбылося дзякуючы беларусам, якія раней таксама вымушана пакінулі сваю радзіму і знайшлі новы дом у Кракаве.
І хоць цяпер хваля ўцекачоў зменшылася, “4 перон” застаецца, бо дапамога па-ранейшаму запатрабаваная.
Пра адметнасці працы гэтага ўнікальнага месца @novychas расказала праваабаронца Алена Лапцёнак.
🔻“Я сама прыехала ў Кракаў у апоші дзень лютага. Апоўначы па выхадзе з вагону мяне сустрэлі два хлопцы з бэйджыкамі, падхапілі торбы, палічыўшы, відаць, украінскай уцякачкай, дапамаглі зарыентавацца і выклікаць таксоўку. Хлопцы - студэнты Ягелонскага ўніверсітэта, беларус і ўкраінец. Было нечакана і прыемна.
🔻Праз дзень ужо я пайшла на кракаўскі вакзал валанцёрыць, бо проста сядзець і чытаць навіны было немагчыма, ратавалі толькі канкрэтныя дзеянні. Прыйшла і засталася”, - кажа жанчына.
#BelarusWithUkraine