Беларусы Бельгіі, Францыі і Нідэрландаў перадалі мікрааўтобус у батальён імя Каліноўскага

Валанцёры з гэтых краін чарговы раз сабралі поўны аўтамабіль неабходнага рыштунку, прывезлі яго ў варшаўскі Цэнтр дапамогі беларускім добраахвотнікам і пакінулі байцам разам з транспартным сродкам.
Па словах прадстаўніка беларускай дыяспары з Бельгіі Змітра Піменава, гэта дапамога добраахвотнікам ад неабыякавых беларусаў, якія прагнуць дапамагаць тым, хто змагаецца зараз за Украіну, а праз яе і за Беларусь. – Я ўпэўнены, што ягоная справа будзе вельмі карыснай для таго, каб байцы батальёна хутчэй вызвалялі Украіну і пачыналі вызваляць Беларусь. Гэта куплялі сумленныя, шчырыя беларусы Францыі, Бельгіі і Нідэрландаў
Акрамя мікрааўтобуса ў батальён імя Кастуся Каліноўскага валанцёры перадалі ўсё тое, што неабходна для забеспячэння жыццядзейнасці ў палявых умовах – тактычную вайсковую амуніцыю і вопратку, тэрмабялізну, сродкі гігіены, медычнае абсталяванне і медыкаменты, а таксама вельмі неабходны ва ўмовах непасрэдна баявых дзеянняў цеплавізар – прыбор начнога бачання.