version: 0.1.141

Беларусы против войны

DW зняў рэпартаж пра беларуску, якая дапамагае ўкраінцам

МолодечненскаяКошка
Молодечненская Кошка
10 мая 2022 в 12:19



Ужо на наступны дзень пасля пачатку ваеннага ўварвання Расіі ва Украіну перакладчыца з Беларусі Вольга Будай, якая цяпер жыве ў польскім Гданьску, арганізавала ў сацсетках збор для ўкраінцаў. 


🔻За два месяцы ў дабрачынным праекце Вольгі ўзялі ўдзел каля 300 чалавек, атрымалася сабраць каля 6000 долараў, на якія жанчына набывала ўсё самае неабходнае - дзіцячае харчаванне, медыкаменты, спальныя мяшкі, коўдры - і адпраўляла ва Украіну. 


🔻Актывістка ведае, наколькі неабходная дапамога ў крытычнай сітуацыі. У 2020 годзе Вольга ўдзельнічала ў акцыях пратэсту і вымушаная была бегчы ў Польшчу з-за палітычнага пераследу. 


Падрабязней пра Вольгу і яе дапамогу Украіне - у рэпартажы @dw_belarus


#BelaruswithUkraine