version: 0.1.141

Беларусы против войны

Волонтеры. Как беларусы помогают беженцам из Украины

МолодечненскаяКошка
Молодечненская Кошка
17 мая 2022 в 10:19




Сённяшнi выпуск ГЭТА МЫ! прысвечаны сапраўдным героям, якiя не лiчаць сябе такiмi, – валанцёрам.


Вельмі складана падлічыць, колькі валанцёраў па ўсім свеце дапамагаюць украінцам, бо гэта людзі не толькі на прапускных пунктах і пунктах прыёму бежанцаў, але i тыя, хто закупляе і аказвае гуманітарную, медыцынскую і псіхалагічную дапамогу, забяспечвае жыллём і транспартам. Абсалютна відавочна, што гаворка ідзе аб дзясятках тысяч людзей. А колькi ж сярод iх беларусаў?


Беларусь не проста мае мяжу з Украінай. Ва Украіне жывуць і працуюць беларусы, у многіх там сябры і сваякi. У 2020 годзе Украіна прыняла вялікую колькасць беларусаў, якім не знайшлося месца на радзіме. А цяпер з беларускіх аэрадромаў ляцяць расійскія ваеныя самалёты ды вядзецца запуск ракет.


Яшчэ нядаўна, калі быў пік патоку выратаваных ад вайны, валанцёры спалі па пары гадзін у спальніках там жа, у пунктах прыёму бежанцаў. Знаходзіліся яны там тыднямі, дабіраючыся да межаў і назад абсалютна рознымі спосабамі, у тым ліку і аўтастопам, ахвяруючы працай i сям'ёй. Тады ў іх не было ані часу, ані сіл даваць інтэрв'ю. Зараз, калі паток зменшыўся, мы паехалі з беларускімі валанцёрамі на польска-ўкраінскую мяжу і шчыра паразмаўлялi.