version: 0.1.141

Беларусы против войны

Беларускі Свабодны тэатр і батальён беларускіх добраахвотнікаў імя Кастуся Каліноўскага заключылі дамову аб супрацоўніцтве

МолодечненскаяКошка
Молодечненская Кошка21 мая 2022 в 09:31



Беларускі Свабодны тэатр і батальён беларускіх добраахвотнікаў імя Кастуся Каліноўскага не так даўно заключылі дамову аб супрацоўніцтве. Плануецца, што матэрыял, назапашаны байцамі і прааналізаваны, перафарматаваны прадстаўнікамі тэатра, ляжа ў аснову пастаноўкі, кіно ці іншых мастацкіх прадуктаў. 


Пра тое, у чым палягае цікавасць да добраахвотнікаў з боку творцаў і як будзе праходзіць супраца, у інтэрв’ю @dw_belarus расказвае стваральнік і рэжысёр Беларускага Свабоднага тэатра Мікалай Халезін. 


▪️Не мае значэння, хто ты: артыст, спявак, металург. Сёння мы ўвайшлі ў тую фазу, калі важна толькі тое, на чыім ты баку, - дабра ці зла. 


▪️Мы будзем размаўляць з байцамі, якія захочуць пагутарыць, бо нас цікавіць трансфармацыя свядомасці чалавека ў перыяд вайны. Мы і думаць не маглі, што ў нашым жыцці з’явіцца вайна, а цяпер бачым яе кожны дзень, нават у стрымах. Гэта новая гісторыя. 


▪️Людзі, якія змагаюцца на перадавой, безумоўна, перажываюць змену свядомасці. Яны штодзень знаходзяцца ў экстрэмальных абставінах, іх задача палягае яшчэ і ў тым, каб не ўпусціць у сябе гэты жах, які можа разбурыць чалавека яшчэ да таго як гэтая вайна будзе скончаная.