version: 0.1.141

Беларусы против войны

Шэлтар для ўцекачоў з Украіны і Беларусі пачаў працу ў Варшаве

МолодечненскаяКошка
Молодечненская Кошка
21 мая 2022 в 09:36




🔻Сем семʼяў, якім давялося бегчы ад вайны, знайшлі дах над галавою дзякуючы беларускаму фонду “Краіна для жыцця”, італьянскай арганізацыі Progetto Sud, а таксама дыяспары беларусаў Італіі. Гэткая супраца - прыклад таго, як прадстаўнікі розных народаў могуць аб’ядноўвацца, каб дапамагаць.


🔻“Тым, хто тут жыве, вельмі добра: ёсць ежа, адзенне, цацкі, тут працуюць псіхолаг і настаўнік польскай мовы, - кажа кіраўніца фонду “Краіна для жыцця” Марыя Мароз. - А яшчэ мамы возяць дзяцей у Цэнтр беларускай салідарнасці і маюць час, які можна выдаткаваць на сябе. Але, калі шчыра, украінскія сем’і мараць вярнуцца дамоў і кажуць: што не хочуць жыць тут увесь час, чакаюць, пакуль скончыцца вайна, каб вярнуцца дадому”.


Падрабязней пра шэлтар і тое, як ён працуе, - у рэпартажы @belsat.