Як беларускі валанцёр корміць УСУ і ТРА

Максім Кавалёў 24 лютага прачнуўся ў Кіеве ад крыку сябра "нас бамбяць". Праз некалькі дзён сябра пайшоў у батальён Каліноўскага, а Максім стаў валанцёрыць на кухні бара, дзе гатуецца ежа для УСУ, ў Івана-Франкоўску.
Як праходзяць будні валанцёра і чаму ён не з'ехаў - Максім распавядае Еўрарадыё.
▪️У бар мяне прывяла сяброўка. Мяне пакармілі, пастрыглі, звазілі ў краму, каб я набыў прадуктаў. Вось і адказ на пытанне, як украінцы ставяцца да беларускіх валанцёраў. Людзі разумеюць, што мы лёгка маглі з’ехаць у Польшчу. Але засталіся дапамагаць.
▪️Беларусы, з якімі я стасуюся, не апраўдваюцца. Не кажуць пра сітуацыю з Лукашэнкам. Не кажуць, што краіна акупаваная. Яны проста прыходзяць на кухню і робяць што могуць.
▪️У многіх з нашых валанцёраў сваякі, бацькі былі ці застаюцца на фронце. Людзі атрымлівалі дрэнныя навіны. Але яны ўсё роўна працягвалі працаваць на агульную перамогу.