version: 0.1.141

Беларусы против войны

Створана дабрачынная платформа Leleka.me, дзе прадаюцца малюнкі дзяцей з Украіны

МолодечненскаяКошка
Молодечненская Кошка
23 июня 2022 в 09:38


Як яна працуе? На сваёй старонцы ў Facebook расказаў беларускі айцішнік Павел Лібер, адзін з распрацоўшчыкаў праекта. 


▪️ “Прадукт створаны, каб падтрымаць дзяцей, якія хочуць зараз дапамагаць сваім бацькам, знаёмым, УСУ і многім іншым, таму што быць ва ўсім гэтым пекле патрэбнымі і карыснымі важна не толькі дарослым, але і дзецям.


▪️ Праект падтрымліваецца міжнароднай групай валанцёраў. Кожны дасланы малюнак ператвараецца нашымі дызайнерамі ў якасную лічбавую копію, каб яшчэ больш цешыць таго, хто вырашыў падтрымаць яго маленькага аўтара. Усе грошы за вылікам камісій плацёжных сістэм і VAT ідуць сем'ям, сама платформа не забірае ніякіх камісій, гэта выключна дабрачынная гісторыя”.


#BelarusWithUkraine