version: 0.1.141

Беларусы против войны

Беларускія стартаперы запусцілі сайт з прапановамі жытла ўкраінскім уцекачам Icanhelp.host

МолодечненскаяКошка
Молодечненская Кошка
07 марта 2022 в 10:39


Як гэта працуе? Бясплатна, без рэгістрацыі. Калі шукаеце жытло, проста націскаеце на пункт на мапе і атрымліваеце апісанне прапановы і кантакт. Калі прапануеце жытло, пакідаеце апісанне прапановы, яно праходзіць мадэрацыю – і чакаеце гасцей.


Сервис стварыла суполка беларусаў-айцішнікаў, якія цяпер за мяжой Беларусі.

Як расказвае Георгій Качаноўскі, CEO стартапа Scootapi.com, яны сабраліся адразу камандаю, каб падумаць, як дапамагчы ўкраінцам. З задавальнення інвестараў узялі грошай ад свайго стартапа і пачалі шукаць людзей. Частку знайшлі ў чаце беларускіх стартапераў U-Hub у Варшаве, прыйшлі знаемыя знаемых з іншых стартапаў. Цяпер у камандзе 40 валанцераў - "усе працуюць за ідэю".


Заснавальнік платформы "Голас" Павел Лібер падзяліўся зыходнікамі праекта bymapka.me (карта беларускага бізнесу за межамі Беларусі), што значна паскорыла працу.