version: 0.1.141

Беларусы против войны

Атрад грамадзянскай абароны стварылі беларусы з Адэскай дыяспары

БраславскаяРысь
Браславская Рысь
07 марта 2022 в 10:53

Беларусы са зброяй у раках становяцца ў адзін шэраг з украінскімі вайскоўцамі. Хлопцы з беларускай дыяспары ў Адэсе эвакцявалі свае сем'і ў Малдову, Польшчу, а самі засталіся ваяваць у адрадзе грамадзянскай абароны. Добровольческий отряд назвали именем Ильи Литвина. (Беларус погиб в боях за Бучу).




Усяго з дыяспары ў Адэсе засталося каля 15 чалавек.


Хлопцы склалі атрад грамадзянскай абароны.


"Юрыдычна сітуацыя такая: грамадзяне Беларусі (нават з ВНЖ) не могуць запісацца ў тэрытарыяльную абарону, бо Беларусь — краіна-агрэсар. Начальнік абласной тэрабароны так і сказаў: «Мы не можам даць вам афіцыйны статус, бо вы беларусы». Але ва УСУ беларусы запісацца могуць, адзін чалавек, з тых, каго я ведаю асабіста, ужо пайшоў", - расказвае адзін з тых, хто застаўся ваяваць.


Мы замацаваныя за адным пунктам (блокпастом вайсковых), аказваем любую дапамогу, якая ім патрэбная. Мы тут літаральна з другога дня вайны.

Пачыналі з дапамогі па ўзвядзенні блокпаста: засыпалі мяшкі, усталёўвалі іх. Пазней мы пачалі дапамагаць патруляваць вайскоўцам і паліцыі.


Цяпер мы маем свой квадрат, у нашага атрада беларусаў ёсць цяпер нават у падпарадкаванні ўкраінцы мясцовыя. Маем канкрэтную задачу — займаемся патруляваннем горада і выяўленнем дыверсійных груп.


Затрымалі пяць дыверсантаў.


Беларус расказвае, што з беларускім пашпартам можна трапіць ва Узброеныя сілы Украіны. Размяркоўваюць у інтэрнацыянальны батальён, цяпер фармуецца і ў Адэсе. Там ёсць наш беларус, я асабіста пазнаёміўся з канадцам, двума хлопцамі з Францыі.


"Мы з хлопцамі цяпер разважаем, бо ёсць магчымасць, калі мы пагодзімся, уступіць ва Узброеныя сілы Украіны з размеркаваннем канкрэтна ў тую брыгаду, дзе мы ўвесь гэты тыдзень і знаходзіліся, да таго ж камандзіра — мы ўжо спрацаваліся, ведаем усё добра. Цяпер вось вырашаем, заўтра-паслязаўтра будзем даваць адказ".


Больш падрабязна чытайце тут: nashaniva.com/?c=ar&i=285786